Геральдычны знак – эмблема Беларускага прафесійнага саюза работнікаў адукацыі і навукі ўяўляе сабой стылізаваны сегмент сіняга і залацістага колеру, які прымыкае злева да ўмоўнай выявы ліста адкрытай кнігі серабрыстага колеру з контурам залацістага колеру. На лісце кнігі надпіс сіняга колеру «Беларускі прафсаюз работнікаў адукацыі і навукі». На сіняй частцы сегмента размешчаны два стылізаваных лісточка серабрыстага колеру. На жоўтай частцы сегмента размешчаны лісток зялёнага колеру з сярэдзінай залацістага колеру. Справа ад сіняга сегмента над выявай ліста кнігі серабрыстага колеру размешчаны два лісточка і ягадка зялёнага колеру.

Аснова эмблемы галіновага прафсаюза – сегмент сіняга і залацістага колеру сімвалізуе два асноўныя атрады членаў прафсаюза, якія ўваходзяць у арганізацыю: работнікі адукацыі і работнікі навукі. Зялёнае і серабрыстае лісце, якое ўтварае галіну – сімвал абнаўлення і росту арганізацыі, яе маладзёжнага складальніка – студэнтаў і навучэнцаў устаноў адукацыі, якія забяспечваюць атрыманне вышэйшай, сярэдняй спецыяльнай і прафесійна-тэхнічнай адукацыі. Кніга – традыцыйны сімвал асветы, які аб'ядноўвае членаў галіновага прафсаюза.

Сіні колер – колер надзеі, прафсаюзнага руху Беларусі, часткай якога з'яўляецца галіновы прафсаюз. Залацісты колер – сімвал сонца, імкнення да лепшага жыццяўладкавання, больш высокага ўзроўню дабрабыту членаў галіновага прафсаюза, што з'яўляецца яго асноўнай задачай.

Сцяг Беларускага прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі ўяўляе сабой прамавугольнае палотнішча з суадносінамі даўжынь бакоў 1:2, белага колеру, у цэнтры якога размешчана эмблема галіновага прафсаюза