ПРАПУСКНЫ РЭЖЫМ:
Звяртаем Вашу ўвагу на патрабаванні па забеспячэнні ўмоў бяспечнага знаходжання выхаванцаў, выкладзеныя ў інструктыўна-метадычным лісце Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь:
«Законныя прадстаўнікі выхаванца або іншыя асобы, якія па іх даручэнні прыводзяць яго ва ўстанову дашкольнай адукацыі, павінны перадаць выхаванца выхавацелю, а ў выпадку яго адсутнасці – іншаму педагагічнаму работніку, які ажыццяўляе прыём выхаванцаў групы, памочніку выхавацеля.
Забіраць дзіця з установы дашкольнай адукацыі павінны яго законныя прадстаўнікі. У выпадку, калі існуе аб'ектыўная прычына, па якой яны не могуць забіраць дзіця з установы дашкольнай адукацыі (хвароба, службовая камандзіроўка, графік працы і інш.), гэта могуць ажыццяўляць іншыя асобы (бліжэйшыя сваякі, знаёмыя) на падставе заявы законных прадстаўнікоў выхаванца на імя кіраўніка ўстановы дашкольнай адукацыі.
Забараняецца аддаваць выхаванцаў падлеткам, якім не споўнілася 16 гадоў, асобам, якія знаходзяцца ў алкагольным ці наркатычным ап'яненні»
Адміністрацыя ДУА «Дзіцячы сад № 60 г.Мінска» інфармуе, што ў мэтах бяспечнага знаходжання дзяцей, тэрыторыя ўстановы абсталявана кругласутачным відэаназіраннем.
Інструкцыя
аб арганізацыі прапускнога рэжыму
у ДУА «Дзіцячы сад № 60 г.Мінска»
1. АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННІ
1.1 Дадзеная інструкцыя аб прапускным і ўнутрыаб'ектавым рэжыме ў дзяржаўнай установе адукацыі «Дзіцячы сад № 60 г. Мінска»» (далей – Інструкцыя) распрацавана ў адпаведнасці з Палажэннем аб прафілактычных, рэжымных і арганізацыйных мерах папярэджання тэрарыстычнай дзейнасці і мінімізацыі яе наступстваў на крытычна важных аб'ектах Рэспублікі Беларусь, зацверджаным пастановай Камітэта дзяржаўнай бяспекі Рэспублікі Беларусь і Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь ад 30.09.2016 № 24/268, Палажэннем аб ліцэнзаванні асобных відаў дзейнасці, зацверджанага Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 07.09.2010 № 450, пастановай Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь «Аб зацвярджэнні правіл бяспекі, правіл расследавання і ўліку няшчасных выпадкаў, якія адбыліся з навучэнцамі» ад 03.08.2022 № 227, Прыкладнай інструкцыяй аб арганізацыі прапускнога рэжыму ва ўстановах адукацыі, зацверджанай загадам Міністра адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 11.03.2019 № 156 (у рэдакцыі загада Міністра адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 18.04.2019 № 298).
1.2. Сапраўдная Інструкцыя вызначае арганізацыю і агульны парадак ажыццяўлення прапускнога рэжыму ў ДУА «Дзіцячы сад № 60 г.Мінска» (далей–дашкольная ўстанова) у мэтах забеспячэння грамадскай бяспекі, папярэджання магчымых тэрарыстычных, экстрэмісцкіх акцый і іншых супрацьпраўных праяў у дачыненні да навучэнцаў, педагагічных работнікаў і тэхнічнага персаналу дашкольнай установы.
1.3. Прапускны рэжым у дашкольнай установе вусны