Падстава:

- ст.34 п.1.3., п.2 Кодэкса РБ аб адукацыі («Законныя прадстаўнікі выхаванцаў абавязаны выконваць патрабаванні ўстаноўчых дакументаў, правіл унутранага працоўнага распарадку ўстановы»);

- Дэкрэт Прэзідэнта РБ ад 24.11.2006г. № 18 «Аб дадатковых мерах па дзяржаўнай абароне дзяцей у нядобранадзейных сем'ях»;

- Санітарныя нормы і правілы «Патрабаванні для ўстаноў дашкольнай адукацыі», зацверджаных Пастановай МЗ РБ ад 25.01.2013г. № 8;

- Статут ДУА «Дзіцячы сад № 60 г. Мінска»;

- Інструкцыя па прапускным і ўнутрыаб'ектавым рэжыме ДУА “Дзіцячы сад №352 г. Мінска”;

- Правілы бяспекі арганізацыі адукацыйнага працэсу пры рэалізацыі адукацыйнай праграмы дашкольнай адукацыі. гл.2, гл.3 Пастанова Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 03.08.2022 № 227

- Распарадак дня групы, зацверджаны загадчыкам;

- І іншыя нарматыўныя прававыя акты.

1. Бацькам неабходна прадастаўляць выхавацелю групы, адміністрацыі дакладныя звесткі аб анкетных дадзеных, месцы працы, займаемай пасадзе, адрасы, тэлефонаў гарадской і сотавай сувязі. Своечасова інфармаваць аб усіх зменах.

2. Своечасовы прыход ва ўстанову ў адпаведнасці з распарадкам дня.

Прыём дзяцей здзяйсняецца з 7.00 да 8.00. Своечасовы прыход у дзіцячы садок - неабходная ўмова правільнай арганізацыі адукацыйнага працэсу. Педагогі гатовы пагутарыць з Вамі раніцай да 8.00 і вечарам пасля 18.00. У іншы час педагог працуе з групай дзяцей, і адцягваць яго не рэкамендуецца.

3. Калі Вы прывялі дзіця ў пачатку якога – або рэжымнага моманту або заняткі, калі ласка, распраніце яго і пачакайце разам з ім у распранальні да бліжэйшага перапынку.

4. Раніцай законныя прадстаўнікі выхаванца або іншыя асобы, якія па іх даручэнні прыводзяць яго ва ўстанову дашкольнай адукацыі, павінны перадаць выхаванца выхавацелю, а ў выпадку яго адсутнасці – іншаму педагагічнаму работніку, які ажыццяўляе прыём выхаванцаў групы, памочніку выхавацеля.

5. Аб неабходнасці прывесці або забраць дзіця ў нявызначаны час, просім папярэджваць выхавацеля загадзя.

6. Інфармаваць педагогаў аб маючай адбыцца адсутнасці дзіцяці: хвароба, водпуск, бацькоў, знаходжанне дзіцяці на хатнім рэжыме і інш.

7. Бацькі абавязаны своечасова забіраць дзіця з установы. У выпадку экстранай сітуацыі папярэдзіць аб сваёй затрымцы выхавацеля, адміністрацыю. У асобных выпадках установа можа хадайнічаць у камісію па справах непаўналетніх раёна аб пастаноўцы на ўлік дзіцяці ў банк гэтых сем'яў, якія знаходзяцца ў сацыяльна небяспечным становішчы.

8. Забіраць дзіця з установы павінны яго законныя прадстаўнікі (бацькі, апекуны). Асабіста перадаваць і забіраць дзіця ў выхавацеля, не перадавяраючы яго асобам, якія не дасягнулі 16 гадовага ўзросту. Забараняецца аддаваць дзяцей, асобам, якія знаходзяцца ў алкагольным ці наркатычным ап'яненні. У выпадку, калі існуе аб'ектыўная прычына, па якой яны не могуць забіраць дзіця (хвароба, службовая