17.09.25
Дзень народнага адзінства

17 верасня ў Беларусі адзначаецца Дзень народнага адзінства

Гэта дата, якая сімвалізуе ўз'яднанне заходніх і ўсходніх земляў краіны. Гэта падзея, якая адбылася ў 1939 годзе, стала важным этапам у гісторыі: мільёны беларусаў, раней падзеленых дзяржаўнай мяжой, аказаліся ў адной саюзнай рэспубліцы.

Мерапрыемствы да Дня народнага адзінства далі магчымасць дзецям зразумець тое, што дзякуючы адзінству народа наша краіна такая дружная і згуртаваная.