Традыцыйна, у кастрычніку, у нашым дзіцячым садзе праходзяць восеньскія святы. На двары пахмурна і холадна, не хапае сонечнага цяпла, а ў нас у музычнай зале панавала цёплая, добразычлівая атмасфера. Сама восень-прыгажуня зазірнула да нас на свята. Дзеці з нецярпеннем чакалі сустрэчы з восенню.
Свята ў дзіцячым садзе - гэта заўсёды дзіўныя цуды, чароўныя фарбы, звонкі смех выхаванцаў, мора усмешак і весялосці. Вось чаму свята восені ў дзіцячым садзе з'яўляецца адным з самых любімых у нашай дзятвы. Мерапрыемства было вясёлым, яркім, займальным. Выхаванцы атрымалі шмат пазітыўных эмоцый.